У РУП «БЕЦЭІ» працуе Навукова-даследчы цэнтр па распрацоўцы, укараненню і суправаджэнню аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электрычнай энергіі (АСКУЭ) і іншых відаў энерганосьбітаў.

Цэнтр займаецца стварэннем АСКУЭ для энергасістэм і прамысловых прадпрыемстваў і побыту. Дзейнасць уключае:

  • навуковае, метадычнае, арганізацыйнае і метралагічнае суправаджэнне працэсу стварэння АСКУЭ;
  • камерцыйны і тэхнічны ўлік, аператыўны кантроль і аналіз спажывання або водпуску энерганосьбітаў;
  • стварэнне АСКУЭ для энергасістэм і прамысловых прадпрыемстваў, пачынаючы з перадпраектнага абследавання аб’ектаў уліку, распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і заканчваючы ўкараненнем АСКУЭ ў прамысловую эксплуатацыю з ажыццяўленнем гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання створаных АСКУЭ;
  • фарміраванне галіновых патрабаванняў да АСКУЭ ўсіх відаў;
  • распрацоўку праграм выпрабаванняў, методык метралагічнай атэстацыі элементаў АСКУЭ, іх галіновыя і эксплуатацыйныя выпрабаванні;
  • стварэнне сістэм комплекснага ўліку энергіі і энергарэсурсаў з распаўсюджваннем адзінай тэхнічнай палітыкі на сістэмы ўліку і кантролю розных відаў энерганосьбітаў;
  • стварэнне АСК цеплафікацыйных комплексаў энергааб’ектаў і АСК ТП цеплавых сетак;
  • праектаванне сістэм аўтаматызацыі размеркавальных сетак 0,4-10 кВ;
  • праектаванне сістэм тэлемеханікі электрычных падстанцый 35-110 кВ;
  • праектаванне сетак сувязі аб’ектаў энергетыкі;
  • стварэнне АСК ТП падстанцый і электрычнай часткі электрастанцый;
  • праектаванне і рэканструкцыя электрычных падстанцый 35-110 кВ, размеркавальных прылад 6-110 кВ электрычных станцый, кацельняў, прамысловых прадпрыемстваў.

 

Грыневіч Аляксей Міхайлавіч
Загадчык аддзела аўтаматызацыі цеплавых і электрычных сетак
Тэл./факс +375 17 221 66 62
e-mail: gam@beltei.by