РУП «БЕЛЦЭІ» і яго рэгіянальны філіял у Наваполацку забяспечваюць укараненне ўласных праектаў і распрацовак.

РУП «БЕЛЦЭІ» спецыялізуецца на ўкараненні ўласных аўтаматызаваных сістэм уліку, кантролю і рэгулявання энергарэсурсаў, аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі, мантажу і пусканаладцы электратэхнічных прыбораў і цеплаэнергетычнага абсталявання на энергетычных і прамысловых прадпрыемствах Беларусі. Работы таксама ўключаюць у сябе навучанне персаналу заказчыка, гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне аб’екта.

Спецыялісты праектнага інстытута выконваюць:

  • будаўніча-мантажныя работы на аб’ектах энергетыкі;
  • пусканаладачныя і рэгулявальныя работы цеплаэнергетычнага і прамысловага абсталявання, аўтаматызаваных сістэм кіравання, уліку і кантролю;
  • устаноўку, наладку і суправаджэнне праграмнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм;
  • рамонт, каліброўку і паверку цеплалічыльнікаў і расхадамераў;
  • аўтарскі і тэхнічны нагляд;
  • асобныя функцыі заказчыка (забудоўшчыка);
  • шэф-мантаж.