РУП «БЕЛЦЭІ» займаецца навукова-даследчай дзейнасцю і ўкараненнем сваіх распрацовак падчас рэалізацыі прамысловых і энергетычных праектаў. Супрацоўнікі РУП «БЕЛЦЭІ» распрацоўваюць і сертыфікуюць новыя тэхналагічныя рашэнні, якія дазваляюць рабіць вытворчасць экалагічна бяспечнай і энергаэфектыўнай.

Сярод распрацовак РУП «БЕЛЦЭІ»:

  • высокаэфектыўныя воданагравальнікі з выкарыстаннем схаванага цяпла параўтварэння вадзяной пары ў дымавых газах;
  • нізкатэмпературныя ўтылізатары для глыбокай утылізацыі цяпла дымавых газаў з кандэнсацыяй вадзяной пары;
  • тэхналогія і абсталяванне для прамысловага паасобнага і сумеснага спальвання вадкага, газападобнага і цвёрдага паліва;
  • тэхналагічныя рашэнні і абсталяванне для зніжэння выкідаў шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе;
  • кап’ютарныя трэнажоры для імітацыі розных рэжымаў працы энергетычнага абсталявання.