РУП «БЕЛЦЭІ» выконвае комплекс работ па метралагічнаму забеспячэнню энергетычных аб’ектаў:

  • метралагічную каліброўку вымяральных каналаў сістэм АСК ТП у складзе: першасны пераўтваральнік (датчык) — лінія сувязі — вымяральны модуль кантролера — манітор для агульнатэхнічных параметраў: тэмпература, ціск, узровень, выдатак і г.д.;
  • метралагічную каліброўку прылад і сістэм кантролю механічных параметраў паравых і газавых турбін, уключаючы параметры: частата кручэння, восевы зрух ротара, вібрахуткасць, скрыўленне, адноснае пашырэнне, а таксама адноснае вібраперамяшчэнне ротара (праксіметры);
  • метралагічны аўдыт прадпрыемстваў.

Работы выконваюцца як у лабараторных умовах, так і на месцы прымянення вырабаў з выдачай пратаколаў, звестак, электронных баз дадзеных для ўліку і кантролю метралагічнага забеспячэння прылад і сістэм.

Пры выкананні метралагічных работ выкарыстоўваецца сучаснае вымяральнае абсталяванне, у тым ліку, стэнд механічных перасоўванняў, калібратары тыпу «ИКСУ-260», вібрастэнд пераносны «ВСП-02», праверачным комплекс ціску «Элемер ПКДС-210» і спецыяльная аснастка для імітацыі эталонных сігналаў.

Лабараторыя праграмнага забеспячэння і тэхнічных сродкаў РУП «БЕЛЦЭІ» акрэдытаваная Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІSО / МЭК 17025 на правядзенне метралагічнай каліброўкі, што пацвярджаецца атэстатам акрэдытацыі BY / 112 5.0033 ад 19.02.2007.