РУП «БЕЛЦЭІ» выконвае функцыі генеральнага праекціроўшчыка 1-й катэгорыі, а таксама ажыццяўляе распрацоўку перадінвестыцыйнай дакументацыі розных аб’ектаў энергетыкі і прамысловасці.

РУП «БЕЛЦЭІ» распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю і яе асобныя раздзелы для будаўніцтва і рэканструкцыі:

  • кацельняў на любых відах паліва;
  • цеплавых электрастанцый, газатурбінных установак, парагазавых установак;
  • цеплавых сетак;
  • кагенерацыйных і трыгенерацыйных установак для патрэб прамысловых прадпрыемстваў;
  • электрычных падстанцый;
  • сетак водазабеспячэння і каналізацыі;
  • дымавых труб і газаходаў электрастанцый, кацельных.

Асноўныя заказчыкі РУП «БЕЛЦЭІ» па дадзенаму віду дзейнасці — прадпрыемствы электраэнергетычнай галіны, прадпрыемствы прамысловасці («Беларускі цэментны завод», «Магілёўхімвалакно», «Інтэграл» і інш.), прадпрыемствы нафтагазавай галіны («Беларуснафта», «Беларускі газаперапрацоўчы завод» і інш.), сельскай гаспадаркі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўнічай і іншых галін народнай гаспадаркі.