РУП «БЕЛЦЭІ» забяспечвае ўкараненне «пад ключ»:

  • кацельняў, міні-ЦЭЦ;
  • аўтаматызаваных сістэм кантролю і камерцыйнага ўліку выкідаў забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасферу;
  • сістэм газазабеспячэння прамысловага і энергетычнага абсталявання;
  • аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічным абсталяваннем прамысловых прадпрыемстваў.

Для дзеючага абсталявання РУП «БЕЛЦЭІ» прапануе:

  • мадэрнізацыю сістэм газазабеспячэння прамысловых печаў, катлоў і агрэгатаў, у тым ліку, ўстаноўку сістэм кантролю герметычнасці;
  • аналіз эфектыўнасці работы энергаспажывальных агрэгатаў з выдачай заключэнняў і рэкамендацый па эканоміі энергарэсурсаў.

РУП «БЕЛЦЭІ» таксама аказвае інжынірынгавыя паслугі. На больш чым 30 прадпрыемствах Расіі і Беларусі ўкаранёна абсталяванне, распрацаванае РУП «БЕЛЦЭІ».