РУП «БЕЛЦЭІ» — вядучая навукова-даследчая арганізацыя ў энергетыцы Беларусі, якая распрацоўвае дзяржаўныя і нарматыўна-тэхнічныя дакументы ў галіне энергетыкі, энергаэфектыўнасці, энергетычнай бяспекі.

Сярод распрацаваных дакументаў РУП «БЕЛЦЭІ»:

  • Дзяржаўная комплексная праграма мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергасістэмы;
  • Нацыянальная праграма развіцця мясцовых і аднаўляльных энергакрыніц на 2011 — 2015 гг.;
  • Сумесны паліўна-энергетычны баланс Саюза Беларусі і Расіі;
  • Агляд сектара электра-і цеплаэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь для Сусветнага банка.