РУП «БЕЛЦЭІ» мае ліцэнзію на права ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці.

Сумесна з ДВА «Белэнерга» РУП «БЕЛЦЭІ» з’яўляецца сузаснавальнікам перыядычнага інфармацыйна-аналітычнага выдання — газеты «Энергетика Беларуси», якая выдаецца з чэрвеня 2001 года. У газеце асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі энергетычнай галіны рэспублікі, навіны, развіццё новых тэхналогій.

Спецыялізаваны цэнтр таксама выконвае:

  • усе віды дадрукаванай падрыхтоўкі кніг, брашур, буклетаў, праспектаў, календароў і іншай паліграфічнай прадукцыі;
  • падрыхтоўку інтэрактыўных мультымедыйных праектаў;
  • выданне нарматыўна-тэхнічных дакументаў для энергетычнай галіны;
  • інфармацыйнае напаўненне і суправаджэнне інтэрнэт-сайтаў і афіцыйных старонак у сацыяльных сетках.