З 1964 – года заснавання – прадпрыемства прайшло шлях ад Беларускага філіяла Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута ім. Г. М. Кржыжаноўскага (БелЭНІН), які выконвае лакальныя задачы ў галіне АСК ТП, да Навукова-даследчага і праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «БЕЛТЭІ», здольнага выканаць «пад ключ» праект любой складанасці ў галіне энергетыкі і прамысловасці.

  • 1964-1985 гг. – Беларускі філіял дзяржаўнага навукова-даследчага энергатэхнічнага інстытута ім. Г. І. Кржыжаноўскага (БелЭНІН СССР) пры Міністэрстве энергетыкі і электрыфікацыі СССР;
  • 1985-1992 гг. – Заходні філіял усесаюзнага навукова-даследчага Цеплатэхнічнага інстытута ім. Ф. Э. Дзяржынскага (ЗУВТІ СССР) пры Міністэрстве энергетыкі і электрыфікацыі СССР;
  • 1992-1996 гг. – Беларускі цеплаэнергетычны інстытут (БелТЭІ) пры Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • 1996–2000 гг. – Навукова-даследчае дзяржаўнае прадпрыемства “БелТЭІ” (ДП “БелТЭІ”) пры Міністэрстве паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • 2000–2007 гг. – Навукова-даследчае і праектнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “БелТЭІ” (РУП “БелТЭІ”) пры Беларускім дзяржаўным энергетычным канцэрне (Канцэрн “БЕЛЭНЕРГА”);
  • з 2007-2014 гг. – Навукова-даследчае і праектнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “БЕЛТЭІ” (РУП “БЕЛТЭІ”) у структуры Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • з 2014 г. па цяперашні час – Навукова-даследчае і праектнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «БЕЛТЭІ» (РУП «БЕЛТЭІ»). Уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі “Белэнерга”.

За час існавання інстытута больш за 50 супрацоўнікаў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод СССР, БССР, Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзнагарод СНД і РАТ АЭС “Расіі”.

Вынаходнікамі інстытута атрымана больш за 250 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы, найбольш выдатныя работы ўзнагароджаны 5 дыпломамі і 65 медалямі ВДНГ СССР.