Для рэалізацыі ўсіх этапаў комплекснага падыходу па павышэнню энергаэфектыўнасці ў РУП «БЕЛЦЭІ» ёсць неабходны навуковы патэнцыял, матэрыяльна-тэхнічная база, сертыфікаваныя эксперты-энергааўдытары з 15-гадовым досведам працы.

РУП «БЕЛЦЭІ» ажыццяўляе:

  • энергетычныя абследаванні — энергааўдыты гаспадарчых суб’ектаў усіх галін эканомікі;
  • даследаванні і дыягностыку тэхналагічнага абсталявання і працэсаў дзеючых прадпрыемстваў;
  • аналіз эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, ацэнку энергетычнай эфектыўнасці работы абсталявання;
  • аналіз фінансава-эканамічных паказчыкаў прадпрыемства, у тым ліку, долі энергазатрат у сабекошце прадукцыі, выдаткаў энергавытворчасці;
  • распрацоўку праграм і асобных мерапрыемстваў па павышэнню энергаэфектыўнасці для краіны, рэгіёнаў, галін эканомікі і асобных гаспадарчых суб’ектаў;
  • абгрунтаванне і распрацоўку нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў;
  • распрацоўку рэкамендацый па ахове навакольнага асяроддзя і інш.

Кіраўнік

Загадчык аддзела агульнай энергетыкі

Малачко Андрэй Фёдаравіч
Тэл. +375-17-375-55-09, Факс +375-17-397-84-50
e-mail: beltei@beltei.by

Кантактная інфармацыя

Загадчык лабараторыі энергетычнага кантролю

Макей Андрэй Яўгенавіч
Тэл./факс +375-17-354-38-11
e-mail: beltei@beltei.by