Беларускі філіял дзяржаўнага навукова-даследчага энергетычнага інстытута ім. Г.М. Кржыжаноўскага быў утвораны ў 1964 годзе. Мінула больш за 50 гадоў, і цяпер РУП «БЕЛЦЭІ» мае статус навукова-даследчага і праектнага прадпрыемства ў складзе ДВА «Белэнерга». За гады сваёй дзейнасці РУП «БЕЛЦЭІ» стаў заснавальнікам або вядучым распрацоўшчыкам цэлага шэрагу прыкладных навуковых напрамкаў:
- распрацаваны ідэалогія і стратэгія стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі электрастанцый;
- упершыню ў Беларусі ўкаранёна поўнамаштабная аўтаматызаваная сістэма кіравання тэхналагічнымі працэсамі энергаблока ст. №4 парагазавай устаноўкі (215 МВт) на Бярозаўскай ДРЭС;
- распрацаваны праграмныя комплексы аператыўнага ўліку паліва і аналізу асноўных паказчыкаў электрастанцый, якія былі ўкаранёны ў 96 энергасістэмах СССР;
- распрацавана ідэалогія энергааўдыту прадпрыемстваў;
- распрацавана ідэалогія і выканана праектаванне міні-ЦЭЦ на базе газапоршневых агрэгатаў і газатурбінных установак для дзесяці прамысловых аб’ектаў рэспублікі;
- распрацаваны асноўныя дакументы і праграмы, якія вызначаюць стратэгію развіцця энергетыкі рэспублікі;
- распрацавана канструкцыя і арганізавана серыйная вытворчасць цеплалічыльнікаў;
- створана і арганізавана серыйная вытворчасць інфармацыйных вымяральных сістэм уліку электраэнергіі.
За гады дзейнасці калектыў інстытута стварыў аўтаматызаваныя сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі энергаблокаў магутнасцю 200, 300, 500 МВт. Такія работы вяліся ў Малдове, Азербайджане, Казахстане, Расійскай Федэрацыі, а таксама на многіх электрастанцыях Рэспублікі Беларусь.
Распрацаваны сістэмы камерцыйнага ўліку электраэнергіі, цяпла і паліва на электрастанцыях у Жодзіне, Бабруйску, Магілёве, Гродне, Мінску, а таксама на Калінінскай АЭС у Расійскай Федэрацыі.
Спецыялісты РУП «БЕЛЦЭІ» стварылі аўтаматызаваную сістэму кантролю і ўліку электраспажывання сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска.
РУП «БЕЛЦЭІ» займае вядучае месца сярод арганізацый, якія выконваюць энергетычныя абследаванні прадпрыемстваў у Беларусі. З 2011 года энергааўдытары РУП «БЕЛЦЭІ » актыўна працуюць і ў Расіі.
У інстытуце функцыянуе Рэспубліканскі цэнтр топачна-гарэлачных прылад і аховы атмасферы, які акрэдытаваны Нацыянальнай сістэмай па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІSО / МЭК 17025-2007 (ISO / IEC 17025: 2005 г.).
Спецыялісты РУП «БЕЛЦЭІ» выконваюць праектна-пошукавыя работы па рэканструкцыі кацельняў і міні-ЦЭЦ з устаноўкай на іх электракацельняў. Дадзены накірунак дзейнасці з’яўляецца актуальным для рэспублікі ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС і яе інтэграцыяй ў Беларускую энергасістэму.
… Усё пералічанае, вядома, дае некаторае ўяўленне, але дазваляе толькі ў нейкай ступені судзіць аб патэнцыяле нашага праектнага інстытута. Мы заўсёды можам больш расказаць пра сябе нашым патэнцыйным заказчыкам і партнёрам!
Дырэктар РУП «БЕЛЦЭІ»
Павел Якубовіч
Кантакты:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛЦЭІ» (РУП «БЕЛЦЭІ»)
220048 Беларусь, Мінск, вул. Раманаўская слабада, 5
Тэлефон: +375 (17) 3969057 – прыёмная
E-mail: beltei@beltei.by
Нашы кіраўнікі:
Дырэктар — Павел Якубовіч (+375 17 396 90 57),
Галоўны інжынер — Уладзіслаў Лiхалап (+375 17 348 77 73),
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях, ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце — Аляксандр Лабажэвіч (+375 17 252 55 93)